“Славія” вяртаецца ў вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе
Мазырскі футбольны клуб “Славія” вяртаецца ў вышэйшую лігу. У 28 туры чэмпіянату першай лігі каманда разграміла “Ліду” з лікам 3:0 і датэрмінова забяспечыла сабе пуцёўку ў эліту. Другім найверагодным кандыдатам на павышэнне з’яўляецца сталічны “Энергетык-БДУ” — яму дастаткова набраць усяго адно ачко ў двух астатніх турах.
Учора стала вядома, што з другой у першую лігу падымаюцца “Крумкачы” і “Рух”, якія таксама датэрмінова заваявалі сабе права пераходу.
Што да паніжэнняў у статусе, дык ужо вядома, што з першай лігі ў другую вылятае “Чысць”, якая безнадзейна адстае ад бліжэйшых канкурэнтаў. Таксама кандыдатам на вылет з Д2 з’яўляюцца “Баранавічы”.
У вышэйшай лізе на аўтсайдэрскіх пазіцыях стаяць сталічнае “Тарпеда” і магілёўскае “Дняпро”, але яны яшчэ маюць шансы зачапіцца за вышэйшыя месцы.