СМІ: ва Украіне забіты Дзяніс Кірэеў, член дэлегацыі на перамовах з Расіяй

Стол перамоваў / МЗС Беларусі​
Стол перамоваў / МЗС Беларусі​

Ва Украіне забіты член першай дэлегацыі Украіны на перамовах з Расіяй Дзяніс Кірэеў. Гэта пацвярджаюць украінскія СМІ, а таксама расійскія прапагандысты. Афіцыйнай заявы ад Украіны пакуль не паступала.

СМИ: в Украине убит Денис Киреев, член делегации на переговорах с Россией
На фота ніжэй Кірэеў першы на далёкім канцы стала / БелТА

Кірэеву было 45 гадоў, большую частку жыцця ён займаўся банкаўскім сектарам ва Украіне, пасля пачатку вайны ўвайшоў у склад у лік прадстаўнікоў Кіева на перамовах у Беларусі. Але ў другой сустрэчы ён удзелу не прымаў. Як напісаў украінскі дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксандр Дубінскі ў сваім тэлеграм-канале, Кірэеў падазраваўся ў дзяржаўнай здрадзе.

"Якім чынам ён трапіў у склад дэлегацыі Украіны на перамовах з акупантамі — вельмі хочацца высветліць у Офіса Прэзідэнта?", — дадаў дэпутат.

Паводле звестак крыніц у сілавых структурах украінскага выдання "Страна.ua", забойства адбылося каля Пячэрскага суда ў Кіеве, у той жа час яны не ўдакладняюць пры якіх абставінах гэта адбылося і хто менавіта яго забіў. Газета "Украинская правда" сцвярджае, што ў Службы бяспекі Украіны былі доказы дзяржаўнай здрады Кірэева, у тым ліку тэлефонныя перамовы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі