Спевака, які выступаў на дзяржаўных канцэртах, будуць судзіць за пратэсты

Руслан Мусвідас

Руслан Мусвідас / sb.by

Спевака, які выступаў на дзяржаўных канцэртах, будуць судзіць за ўдзел у пратэстах, заўважыла "Зеркало". Працэс над Русланам Мусвідасам пачнецца ў пятніцу, 26 ліпеня, у судзе Партызанскага раёна Мінска (суддзя — Аляксандр Супічэнка).

Мусвідас — шматгадовы саліст Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя Фінберга. Ён перамагаў на шматлікіх фестывалях і вакальных конкурсах, удзельнічаў у "Славянскім базары", спяваў на выбарах, здымаўся ў навагодніх тэлеканцэртах, быў у журы праекта X Factor Belarus, які праходзіў на тэлеканале "Беларусь 1".

9 траўня Руслан Мусвідас спяваў на святочным канцэрце каля Палаца спорту, у Instagram апублікаваў відэа. І пасля гэтага замаўчаў. Інфармацыі пра яго затрыманне не было.

Стала вядома, што ў чэрвені ў Мінску па "народным" артыкуле асудзілі былую жонку спевака  — Вераніку Мусвідас. Вынік судовага працэсу пакуль невядомы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі