"Справа ідзе да суда": Аляксандра Фядуту зноў перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Аляксандр Фядута / Еўрарадыё
Аляксандр Фядута / Еўрарадыё

Палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута з СІЗА КДБ зноў пераведзены ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта паведамляе ягоная жонка, Марына Шыбко.

На яе думку, справа набліжаецца да суда. Падчас знаходжання ў "амерыканцы" палітолаг закупіўся кнігамі — гэты від шопінгу звычайна не даступны на "валадарцы". Як і магчымасць пісаць лісты: жонка палітвязня кажа, што ў СІЗА №1 існуе "каранцін на лісты".

"Дело идёт к суду": Александра Федуту снова перевели в СИЗО на Володарского
Скрын паста Марыны Шыбко ў фэйсбуку

Аляксандр Фядута разам з юрыстам Юрыем Зянковічам і кіраўніком партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым быў затрыманы 12 красавіка 2021 года. Фядута з Зянковічам — у Маскве. Усіх траіх абвінавачваюць у "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам". Ім пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі