Стала вядома, колькі беларусаў афіцыйна працуе ў Польшчы
Варшава
У Польшчы афіцыйна працуюць і трапляюць пад сістэму сацыяльнага страхавання больш за 135 тысяч беларусаў. Пра гэта піша MOST са спасылкай на польскія СМІ.
Агулам ва ўпраўленні сацыяльнага страхавання (ZUS) Польшчы цяпер зарэгістравана больш за 1,191 мільёна замежнікаў. Беларусы сярод іх займаюць другое месца па колькасці. Першае месца — за ўкраінцамі: іх у Польшчы больш за 788 тысяч. Трэцяе месца займаюць грузіны, які па колькасці істотна сатупаюць нават беларусам — 26,9 тысячы чалавек.
Пад канец 2024 года паведамлялася, што за апошнія тры гады па дазвол на жыхарства ў Польшчы звярталіся больш за 240 тысяч беларусаў. З іх 140 тысяч ужо атрымалі такое права. У параўнанні з 2019-м колькасць нашых суайчыннікаў у Польшчы павялічылася ў больш як пяць разоў. Беларусы складалі большасць замежнікаў у гэтай краіне, пакуль туды не пайшла хваля ўцекачоў ад вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.