Стала вядома, на колькі падаражэюць імпартныя аўто ў Беларусі

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Імпартныя аўто ў Беларусі падаражэюць, але павышэнне цэн будзе мінімальным, кажуць у прэс-службе Мінпрама.
Змены звязаныя са стаўкай утыльзбору, якая змянілася з 1 студзеня. Пры гэтым памер утыльзбору на новыя легкавікі, увезеныя ў Беларусь для асабістых патрэб, не змяніўся. На сёння ён складае 544,5 руб.
Збор для аўто, старэйшых за 3 гады, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі, крыху павялічыўся — з 816,7 руб. да 1089 руб.
Пераважна павышэнне цэнаў закране тыя аўтамабілі, якія выпускаюцца ў трэціх краінах і прадаюцца ў Беларусі праз афіцыйныя дылерскія сеткі замежных вытворцаў. На беларускія і расійскія аўтамабілі цэны не падскочаць, мяркуюць у Мінпраме.
Стаўкі утыльзбору павышаюць у Беларусі, каб зраўнаваць іх з тымі, якія дзейнічаюць у Расіі з 1 студзеня 2025 года. Чыноўнікі заяўляюць, што гэта павінна "стымуляваць куплю транспартных сродкаў, вырабленых на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.