Стала вядома, як сілавікі маглі атрымаць доступ да бота "Беларускага Гаюна"

Доступ да чат-бота "Беларускага Гаюна" маглі атрымаць праз нявыдаленае запрашэнне

Доступ да чат-бота "Беларускага Гаюна" маглі атрымаць праз нявыдаленае запрашэнне

Доступ да бота "Беларускага Гаюна" сілавікі маглі атрымаць пасля затрыманняў актывістаў. Такую версію прапануе "Наша Ніва".

Паводле інфармацыі выдання, на мінулым тыдні ў Беларусі затрымалі дваіх актывістаў — хлопца і дзяўчыну. Яны доўга былі ў вышуку, але заставаліся ў Беларусі. Апошнім часам пара хавалася ад пераследу пад Мінскам.

Тыдзень таму дзяўчына перастала выходзіць на сувязь, а неўзабаве прыйшлі весткі пра яе затрыманне.

Можна меркаваць, што ў яе мабільніку знайшлі старую запрашальную спасылку ў чат, куды перасылалі кантэнт з бота "Гаюна". Паведамляецца, што актывістка забыла выдаліць яе. Скарыстаўшыся неадкліканай спасылкай, сілавікі змаглі атрымаць доступ да чата.

Тг-канал ГУБАЗіКа апублікаваў нібыта скрыншот перапіскі дзяўчыны з Антонам Матолькам. Але яе сябры сцвярджаюць, што яна не піша ў такім стылі. Не выключана, што сілавікі проста сфабрыкавалі "перапіску".

Пра ўзлом чат-бота "Беларускага Гаюна" паведаміў сёння Антон Матолька. Ён папярэдзіў, што ўсе людзі, якія пісалі ў бот, знаходзяцца ў Беларусі пад пагрозай. Фонд BYSOL адкрыў "гарачую лінію" для людзей, якія ў выніку ўзлому апынуліся пад пагрозай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі