Стаматалагіню будуць судзіць за стварэнне тэлеграм-канала "ШапитоДичь"
Алена Елькіна
28 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца разгляд справы 33-гадовай Алены Елькінай.
Як піша праваабарончы цэнтр "Вясна", жанчыну вінавацяць у "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" (ч. 1 арт. 361-1 КК) і "закліку да санкцый" (ч. 3 арт. 361 КК). Раглядаць справу будзе суддзя Алена Ананіч.
Тэлеграм-канал "ШапитоДичь" рашэннем КДБ ад 4 ліпеня 2024 года быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем". Ведамства сцвярджала, што дачыненне да яго мае Алена Елькіна. Праз пошук гэтая суполка не вызначаецца.
Праваабаронцы пішуць, што ініцыялы жанчыны цалкам супадаюць са стаматалагіняй з Віцебску. У сацыяльных сетках яе апошнія допісы датуюцца траўнем 2024 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.