Старшыня АБФФ распавёў, хто будзе новым гаспадаром мінскага “Дынама”

Старшыня АБФФ распавёў, хто будзе новым гаспадаром мінскага “Дынама”

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў у каментары для tribuna.com адказаў на пытанне, хто стане новым гаспадаром мінскага “Дынама”. Цяперашні ўладальнік клуба Юрый Чыж выставіў яго на продаж.

Базанаў адзначае, што федэрацыю турбуе сітуацыя вакол гэтай каманды. У найбліжэйшы час абвесцяць рашэнне па гэтым пытанні. Таксама кіраўнік АБФФ фактычна пацвердзіў, што “Дынама” адыдзе да Мінгарвыканкама, аднак аб’яднанне каманды з ФК “Мінск” не абмяркоўваецца.

Кампанія “Трайпл”, уладальнікам якой з’яўляецца Юрый Чыж, у сакавіку заявіла пра свій намер прадаць свой пакет акцыяў футбольнага клуба “Дынама-Мінск” — гэта 57%. Кошт акцыяў ацанілі ў 1 мільён беларускіх рублёў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі