Старшыня Еўрасавета: "Мы працягваем падтрымліваць народ Беларусі"

Старшыня Еўрасавета: "Мы працягваем падтрымліваць народ Беларусі"

Старшыня Еўрасавета Шарль Мішэль павіншаваў Святлану Ціханоўскую, Вераніку Цапкала і Марыю Калеснікаву з атрыманнем прэстыжнай міжнароднай прэміі Карла Вялікага. "Гэта даніна павагі вашай нястомнай і мужнай барацьбе за свабоду",напісаў ён у Twitter.

Шарль Мішэль падкрэсліў: "Мы працягваем падтрымліваць народ Беларусі сёння і заўтра".

Урачыстая цырымонія ўручэння прэміі прайшла 26 траўня ў Германіі. Калеснікава — беларуская палітзняволеная. Яе прадстаўляла яе сястра Таццяна Хоміч.

Старшыня Еўрасавета: "Мы працягваем падтрымліваць народ Беларусі"
Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч
/ twitter.com/eucopresident

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі