Суд па справе Андрэя Жукава адновіцца 30 лістапада
Суд па справе Андрэя Жукава адновіцца толькі 30 лістапада. Экс-дырэктара дэпартамента судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футбола абвінавачаваюць у атрыманні хабару.
Працэс распачаўся ў чацвер, 3 лістапада, у судзе Цэнтральнага раёна. Жукава абвінавачаваюць у атрыманні хабару за прызначэнне суддзяў на канкрэтныя футбольныя матчы. У справе фігуруюць шэсць эпізодаў атрымання хабару на агульную суму каля 650 долараў, а таксама бутэлька каньяка.
Перапынак выкліканы тым, што суд будзе паўторна выклікаць некаторых сведкаў, якія сёння не з'явіліся. Гэта — першы намеснік старшыні БФФ Сяргей Сафар'ян і арбітр Вадзім Панчанка (па версіі следства, апошні перадаў Жукаву 200 долараў за прызначэнне на фінальны матч Кубка Беларусі БАТЭ — "Тарпеда-БелАЗ").