Сусветная арганізацыя аховы здароўя назвала сасіскі і каўбасы — канцэрагенам
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) назвала прадукты з перапрацаванага мяса — канцэрагенам, паведамляе расійская служба ВВС.
У сваёй справаздачы арганізацыя піша, што ўжыванне сасісак, каўбасаў ці бекона могуць прывесці да ўзнікнення рака.
Канцэрагенныя ўласцівасці перапрацаванага мяса, магчыма, звязаны з дадаткамі і спосабамі яго прыгатавання: вэнджаннем, вяленнем, а таксама даданнем солі і кансервантаў.
Для складання справаздачы спецыялісты Сусветнай арганізацыя аховы здароўя прааналізавалі 800 навуковых даследаванняў, вывучалі магчымую сувязь паміж ужываннем мясных прадуктаў і зхворваннем на рак.
Такім чынам, яны прыйшлі да высновы. што ўжыванне 50 грамаў мясапрадуктаў штодзень — а гэта менш, чым два кавалачкі бекону — павялічвае рызыку захворвання на рак прамой кішкі да 18%.
Чырвонае мяса (ялавічына, бараніна, свініна), як адзначаюць прадстаўнікі арганізацыі, таксама можа быць канцэрагенным, хоць доказаў гэтаму сабрана пакуль недастаткова.
Разам з тым, прадстаўнікі арганізацыі падкрэсліваюць, што мяса можа быць таксама часткай здаровай дыеты. Мяса — добрая крыніца бялкоў, вітамінаў групы В і мінералаў, такіх як жалеза і цынк. Напрыклад, бутэрброд з вяндлінай наносіць здароўю нашмат менш шкоды, чым выпаленая цыгарэта.
Фота: takefon.com