Сёння згуляюць "Атлетыка" і ПСВ, "Манчэстар Сіці" і кіеўскае "Дынама"
15 сакавіка пройдуць два матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў, згуляюць мадрыдскі "Атлетыка" і ПСВ Эйндховен (першы паядынак — 0:0), "Манчэстар Сіці" і кіеўскае "Дынама" (3:1). Яны пачнуцца ў 22.45. Жывая трансляцыя першага матчу запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", другога — на тэлеканале "Беларусь 2".
Раней у 1/4 фіналу выйшлі мадрыдскі "Рэал", нямецкі "Вольфсбург", ПСЖ і "Бенфіка". 16 сакавіка адбудуцца апошнія матчы 1/8 фіналу, сустрэнуцца "Баварыя" і "Ювентус" (першы матч — 2:2), "Барселона" і "Арсенал" (2:0).