Таксоўка пад Віцебскам вылецела ў кювет, пасажыры шпіталізаваныя
Каля вёскі Копці ў Віцебскім раёне ў ДТЗ трапіла таксоўка. Інцыдэнт здарыўся 30 снежня, каля 13:30, піша sb.by.
21-гадовы кіроўца таксоўкі Peugeot 806 часткова выехаў на правую ўзбочыну, аўтамабіль занесла і выкінула ў кювет. Пры гэтым машына ўрэзалася ў дрэва і перакулілася.
Пры ДТЗ атрымалі траўмы 29-гадовы і 30-гадовы пасажыры таксоўкі. Яны былі шпіталізаваныя.
Аварыя ў Віцебскім раёне / УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама