Тэракт у Парыжы: расстрэл журналістаў часопіса Charlie Hebdo

Французская паліцыя і спецпадраздзяленні праводзяць спецаперацыі па краіне, яны шукаюць асобаў, якія маюць дачыненне да ўчорашняга тэракту ў Парыжы.

Адбылося гэта ў Шарлевіль-Мезьеры каля мяжы з Бельгіяй. Распаўсюджана фота яшчэ дваіх падазраваных.

У рэдакцыі сатырычнага часопіса 7 студзеня тэрарыстамі былі расстраляныя 12 чалавек.

На офіс сатырычнага часопіса напалі трое чалавек у масках з аўтаматамі, якія расстралялі журналістаў. Сярод загінулых — двое паліцэйскіх.