Адзін з падазраваных у масавым расстрэле ў Парыжы здаўся паліцыі

Французскія праваахоўнікі высветлілі асобы трох падазраваных у тэракце ў Парыжы. Ім 18, 32 і 34 гады, паведамляе газета Liberation. Як інфармуе РІА "Новости", пошукі падазраваных вялі ў трох месцах у Рэймсе (у 150 кіламетрах ад Парыжа ў напрамку бельгійскай мяжы) і ў Шарлевіль-Мезьеры (па той жа дарозе, каля самай мяжы). Па дадзеных французскіх СМІ, падазраванымі з'яўляюцца двое мужчын ва ўзросце 32 і 34 гадоў — браты Саід і Шэрыф Куашы, а таксама 18-гадовы Хамід Мурад. Апошні здаўся паліцыі. Працягваецца пошук братоў Куашы, адзначаецца, што яны "ўзброеныя і небяспечныя".

Нагадаем, 7 студзеня трое ўзброеных мужчын напалі на будынак сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo. Былі забітыя 12 чалавек, сярод іх 8 журналістаў і 2 паліцэйскіх.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, падазраваныя — французы алжырскага паходжання. Двое з іх, нібыта, летась наведвалі Сірыю.

У Францыі абвешчаны дзень жалобы.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі