Ці пачуе Лукашэнка зварот Пазняка наконт рэпрэсій і палітвязняў — эфір
Павел Усаў
У сваім навагоднім звароце лідар “Вольнай Беларусі” Зянон Пазняк звярнуўся і да Лукашэнкі — прапанаваў яму вызваліць палітвязняў. Але ўжо праз тры дні на сустрэчы са сваімі “даверанымі асобамі” Лукашэнка чарговы раз заявіў, што ў Беларусі няма ні палітвязняў, ні здзекаў. І відавочна, што гэтай пазіцыі ён будзе трымацца і далей. Як мінімум падчас яго “выбарчага рытуалу”. Адначасова выпраўляючы на Захад сваіх “засланцаў” у пошуках кантактаў і для “навядзення мастоў” з заходнімі палітыкамі.
Як змяняецца стаўленне да пытання вызвалення палітвязняў ў асяродку дэмсіл і ў атачэнні Лукашэнкі? Ці варта спадзявацца на змяншэнне рэпрэсій пасля выбарчага шоу і на каго разлічаныя словы пра магчымасць запрасіць заходніх назіральнікаў? Чаму прапагандысты рэжыму ўсталі на абарону Сталіна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.