Як спецслужбы палююць на апанентаў рэжыму ў замежжы — эфір
Яўген Красулін
Агенты лукашэнкаўскіх спецслужбаў за мяжой апошнім часам прыкметна актывізаваліся. Найперш у Літве і Польшчы. Звязана гэта з тым, што рэжым спрабуе нават за мяжой “дастаць” сваіх апанентаў: справакаваць, дыскрэдытаваць, напалохаць ці завербаваць. Вось толькі і ў гэтым, як і ў нагнятанні ўнутраных рэпрэсій, нічога новага спецслужбы і палітычныя карнікі Лукашэнкі не прыдумалі. Усё гэта неаднойчы здаралася як у іншых таталітарных краінах свету, так і ў дачыненні да беларускай супольнасці.
Як аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы змагаліся са сваімі апанентамі, што выехалі з краіны, і якія метады найчасцей выкарыстоўвалі? Ці было нешта падобнае ў гісторыі беларускай нацыі і як гэта спрацавала? Чаму сілавы сцэнар супраць апанентаў застаецца нязменным і ў нашы часы і як гэтаму магчыма супрацьстаяць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.