Хто з беларускіх музыкаў сабраў мільёны праслухоўванняў на Spotify ў 2024

Якія вынікі года ў беларускіх музыкаў у Спатыфай?

Якія вынікі года ў беларускіх музыкаў у Спатыфай? / @rubanau_collage

У пачатку снежня Спатыфай падаў кожнаму карыстальніку персанальныя вынікі года, уключыўшы ў іх песні і выканаўцаў, якія гучалі часцей за ўсё. Аднак вынікі падводзяць не толькі для слухачоў — сэрвіс рыхтуе індывідуальную статыстыку і для музыкаў.

Еўрарадыё вырашыла даведацца, як ідуць справы ў беларускіх выканаўцаў і колькі праслухоўванняў яны сабралі за год.

Нехта сам падзяліўся сваёй статыстыкай у сацсетках, у іншых мы ўдакладнілі звесткі наўпрост. Такім чынам, хто пераможца?

 

Молчат дома

Мабыць, самы папулярны беларускі гурт, які мае гіганцкую замежную аўдыторыю, — "Молчат дома": паводле вынікаў 2024 года ў яго ў Спатыфаі 138 мільёнаў праслухоўванняў з 189 краін свету.

"Молчат дома" прослушали 138 миллионов раз на Спотифае
Статыстыка гурта "Молчат дома" / @molchatdomaband
Макса Коржа прослушали 102 миллиона раз на Спотифае
Лічба ў Спатыфаі Макса Каржа / facebook.com
Naviband прослушали 1.44 миллиона раз на Спотифае
У гурта Naviband больш за мільён праслухоўванняў / rus.lsm.lv
Intelligency прослушали 6.47 миллиона раз на Спотифае
Intelligency сабраў больш за 6 мільёнаў праслухоўванняў / @intelligency_band
ROMANTICA прослушали 54 миллиона раз на Спотифае
Лічбы гурта ROMANTICA / @romantica.x_x

У прыватнасці, за 2024 год на Спатыфаі ў выканаўцы 54 мільёны праслухоўванняў. А слухаюць яго ў 181 краіне свету.

ROMANTICA стварае музыку ў стылі фонк.

 

Nürnberg

У гурта Nürnberg, які грае ў стылі постпанк, таксама нядрэнная статыстыка на Спатыфаі — 6,32 мільёна праслухоўванняў.

Калектыў утварыўся ў Мінску ў 2016 годзе. Удзельнікаў гурта натхняе шэрая абстаноўка і ўсеагульная нуда. На думку музыкаў, яны выконваюць не чысты постпанк, а змешваюць яго з рознымі стылямі.

Группу Nürnberg прослушали 6,32 миллиона раз на Спотифае
Гурт зрабіўся вельмі папулярным за межамі Беларусі / @nurnbergband
Певицу Ketevan прослушали около 10 тысяч раз на Спотифае
Спявачка Ketevan сабрала каля 10 тысяч праслухоўванняў

За 2024 год таленавітая выканаўца сабрала 9,32 тысячы праслухоўванняў з 69 краін свету.
 

"Петля пристрастия"

Легендарны Мінскі пост-панк гурт "Петля пристрастия", які выпусціў у кастрычніку беларускамоўны альбом, змог сабраць за гэты год больш за мільён праслухоўванняў на Спатыфаі.

Кто из белорусских музыкантов собрал миллионы прослушиваний на Spotify в 2024
Гурт "Петля Пристрастия" сабраў каля мільёна праслухоўванняў / VK

Пасля рэлізу апошняга альбома на музыкаў абрынуўся шквал крытыкі ад расійскіх фанатаў. Хейтары пісалі, што "Пятля" здрадзіла часцы сваіх слухачоў", пераклаўшы тэксты песень гурта на "мову, якую разумее збольшага паўтара чалавекі". На што артысты справядліва адказалі, што з'яўляюцца беларускім гуртом.

 

Лявон Вольскі

Легенда беларускай рок-сцэны ў 2024-м паказвае вельмі прыстойныя лічбы на стрымінгавых платформах. На Спатыфаі ў Вольскага 763 тысячы праслухоўванняў з 161 краіны свету.

Кто из белорусских музыкантов собрал миллионы прослушиваний на Spotify в 2024
Вольскага праслухалі на Спатыфаі 763 разы

Лявон Вольскі актыўна дае канцэрты, гастралюе па краінах Еўропы і працягвае радаваць беларусаў як сваімі вечнаактуальнымі хітамі, так і свежымі навінкамі.

NOCHY

Беларускі індзі-поп гурт NOCHY, які спалучае электра-поп і фолк-музыку за мінулы год сабраў 136 тысяч праслухоўванняў на Спатыфаі.

Кто из белорусских музыкантов собрал миллионы прослушиваний на Spotify в 2024
У гурта NOCHY каля 140 тысяч праслухоўванняў за год

Цяпер гурт выступае з канцэртамі ў Еўропе, а нядаўна музыкі давалі чаду на беларускім фестывалі ў Варшаве "Варушняк".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі