"Беларусы заслугоўваюць справядлівасці" — Ціханоўская пра новыя санкцыі ЕС

Беларусь за калючым дротам

Беларусь за калючым дротам / Reuters

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская вітае пашырэнне санкцый ЕС у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

"Тыя, хто нажываецца на дыктатуры і парушае правы чалавека, павінны панесці пакаранне, піша яна ў Х. — Беларусы заслугоўваюць справядлівасці!".

Ціханоўская адзначае, што ў "чорны спіс" дадалі тых, хто мае дачыненне "да рэпрэсій Лукашэнкі, фальсіфікацыі выбараў і падтрымкі вайны з боку Расіі". 

Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны. У "чорны спіс" дадалі 25 чалавек і 7 юрыдычных асоб. Пад санкцыямі цяпер Цэнтральная выбарчая камісія РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.