Альгерду Бахарэвічу ўручылі Лейпцыгскую кніжную прэмію

Альгерд Бахарэвіч прамаўляе на ўручэнні кніжнай прэміі

Альгерд Бахарэвіч прамаўляе на ўручэнні кніжнай прэміі / facebook.com/andrei.dureika

Альгерду Бахарэвічу ўручылі Лейпцыгскую кніжную прэмію. Быў адзначаны ўклад беларускага пісьменніка ў "еўрапейскае паразуменне".

Прэміяй адзначаны раман "Сабакі Еўропы", які ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкім". Бахарэвіч адзначае, што гэта "значная і важная міжнародная ўзнагарода".

"Мы не мусім здрадзіць свабодзе дзеля фікцыі міру, у імя кампрамісу з дыктатарам, — гаварыў Альгерд Бахарэвіч на ўрачыстасці ў Ляйпцыгу. — Усё, што нам застаецца — трымацца еўрапейскіх каштоўнасцяў, як бы нас ні імкнуліся пераканаць, што іх час мінуў. Каштоўнасці не мяняюць у залежнасці ад волі тыранаў". 

Немец Томас Вайлер атрымаў Лейпцыгскую кніжную прэмію за найлепшы пераклад. Ён перакладаў кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка "Я з вогненнай вёскі...".

Альгерду Бахарэвічу ўручылі Лейпцыгскую кніжную прэмію
facebook.com/alhierd.bacharevic

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.