Беларускага пісьменніка адзначылі прэміяй "за ўклад у еўрапейскае паразуменне"

Раман беларускага пісьменніка адзначылі ў Еўропе

Раман беларускага пісьменніка адзначылі ў Еўропе / facebook.com/alhierd.bacharevic/

Беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч атрымаў Лейпцыгскую кніжную прэмію "за ўклад у еўрапейскае паразуменне". Быў адзначаны яго раман "Сабакі Еўропы", які ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкім". Бахарэвіч адзначае, што гэта "значная і важная міжнародная ўзнагарода".

"Рады, што мая галоўная кніга ацэненая так высока; рады, што яна чытаецца, перакладаецца, абмяркоўваецца,піша пісьменнік на сваёй старонцы ў Facebook. — Рады апынуцца сярод лаўрэатаў гэтай прэміі — такіх, як Імрэ Кертэс, Святлана Алексіевіч, Рышард Капусцінскі, Ян Кершоў, Юры Андруховіч, Кляўдыё Магрыс, Эрык Гобсбаўм, Славенка Дракуліч і іншых... Гэты год быў надзвычай удалы для нямецкіх і беларускіх “Сабакаў”

Цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пройдзе ў межах міжнароднай Лейпцыгскай кніжнай выставы 26 сакавіка 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі