Ва Украіне затрымалі легенду футбола — магчыма, гэта беларус

Затрыманні ва Украіне

Затрыманні ва Украіне / Нацыянальная паліцыя Украіны

Ва Украіне Нацыянальная паліцыя затрымала ўдзельнікаў злачыннай групоўкі, якая арганізоўвала дамоўныя матчы ў кіберспорце, настольным тэнісе і футболе ў Еўропе і Аўстраліі. Ведаючы загадзя пераможцу, яны рабілі стаўкі ў букмекерскіх канторах, зарабляючы на гэтым мільёны грыўняў, заяўляюць у Нацпаліцыі Украіны.

Да сваёй дзейнасці махляры прыцягвалі вядомых спартоўцаў, у тым ліку сусветнага ўзроўню. Паведамляецца, што сярод затрыманых ёсць вядомы ўкраінскі экс-футбаліст. Яго імя паліцыя не раскрывае, аднак у інтэрнэце сцвярджаюць, быццам гэта Арцём Мілеўскі.

Мілеўскі — ураджэнец Мінска, пэўны час ён гуляў за юнацкую зборную Беларусі. У 2000-м ён пераехаў ва Украіну і стаў выступаць за яе. Доўгі час ён гуляў за кіеўскае "Дынама", а незадоўга да канца кар'еры пераехаў у Беларусь, дзе абараняў ужо колеры брэсцкага "Дынама". У верасні 2021-га ён заявіў пра завяршэнне спартовай кар'еры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі