У Беларусі перасталі слухаць расійскіх выканаўцаў

У Расіі сочаць, што слухаюць у "постсавецкіх краінах"

У Расіі сочаць, што слухаюць у "постсавецкіх краінах" / pixabay.com

У Беларусі перасталі слухаць расійскіх выканаўцаў. У снежні 2024-га музыкі з РФ не занялі ніводнага месца ў топ-10 самых папулярных кампазіцый у сервісе Apple Music (нават у Эстоніі расійскія музыкі ў першую дзясятку трапілі), піша РБК.

Папярэдні раз зніжэнне цікавасці да расійскіх музыкаў у "постсавецкіх краінах" фіксавалася ў 2022 годзе (у 2023-м яна часткова аднавілася). З хіт-парадаў іх выцясняе карэйская і амерыканская музыка.

Эксперты з РФ не бачаць у гэтым нейкіх глыбінных зрухаў. Яны звязваюць сітуацыю з нізкай канцэртнай актыўнасцю і слабым прасоўваннем расійскай поп-культуры за мяжой.

Apple Music — адзін з найбуйнейшых у свеце аўдыясервісаў. Рэйтынгі абнаўляюцца штодня. РБК прааналізаваў іх за снежань 2022, 2023 і 2024 гадоў і супаставіў даныя. Летась Беларусь была лідарам па расійскіх выканаўцах у топ-10 (дзевяць з дзесяці). Аднак цяпер увесь рэйтынг самых папулярных песень прадстаўлены паўднёвакарэйскай музыкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі