У постсавецкіх краінах сталі менш слухаць расійскіх выканаўцаў
Амаль перасталі слухаць расійскіх выканаўцаў ва Украіне і Казахстане / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Сёлета ва ўсіх постсавецкіх краінах, акрамя Арменіі, скарацілася колькасць песень расійскіх музыкаў, якія ўваходзяць у топ-10 Apple Music. Пра гэта піша РБК. У снежні мінулага года РБК аналізаваў хіт-парад найбольш папулярных кампазіцый у рамках спецпраекта "30 гадоў без СССР". Для аналізу была выкарыстана статыстыкі Apple Music. Праз 9 месяцаў вайны выданне вырашыла паглядзець, як змяніліся музычныя сімпатыі.
Год таму расійскіх выканаўцаў актыўна слухалі практычна ва ўсіх постсавецкіх краінах. Больш за ўсё, акрамя самой Расіі, у Малдавіі і ва Украіне — там ім належала па дзевяць радкоў рэйтынгу з дзесяці. Зараз у топ-10 Apple Music ва Украіне толькі адна расійская кампазіцыя. Цяпер украінцы аддаюць перавагу сваім выканаўцам, яны займаюць шэсць радкоў з дзесяці. Яшчэ дзве належаць амерыканцам Lady Gaga і Eminem. Адзінай расійскай спявачкай, якая трапіла ва ўкраінскі рэйтынг, стала Instasamka з песняй "За деньги да".
Больш сваёй музыкі сталі слухаць і ў Казахстане. Калі ў снежні 2021 года сем песень з топ-10 былі выкананыя альбо расійскімі музыкамі, альбо казахстанскімі ў дуэце з расійскімі, то цяпер адзінай расійскай спявачкай у рэйтынгу застаецца тая ж Instasamka. Яна займае дзевятае месца.
Менш сталі слухаць расійскую папсу і ў Беларусі. Год таму расійскія выканаўцы займалі сем месцаў у топ-10, цяпер толькі тры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.