Трамп хоча, каб краіны NATO выдаткоўвалі на абарону на 150% больш
Дональд Трамп
Дональд Трамп хоча, каб краіны NATO выдаткоўвалі на абарону на 150% больш. Цяпер яны мусяць накіроўваць на вайсковыя траты не менш за 2% ВУП, а на думку абранага прэзідэнта ЗША трэба не менш за 5%.
У 2024-м ЗША выдаткавалі на абарону 3,4% ВУП. На першым месцы па выдатках Польшча — 4,1% ВУП.
Як піша Financial Times, Трамп можа пагадзіцца і на 3,5%, але за гэта будзе патрабаваць больш выгодных умоў гандлю з еўрапейскімі краінамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.