Долар і еўра ў Беларусі на мінімуме за дзесяць дзён
Курс долара зноў пачаў зніжацца
Долар і еўра ў Беларусі на мінімуме за дзесяць дзён. Адначасова расійскі рубель на дзесяцідзённым максімуме.
На гэтым тыдні курс долара зніжаўся ў панядзелак і аўторак, але ў сераду і чацвер ён вырас. Аднак гэтая тэндэнцыя ў пятніцу не захавалася.
Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 20 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,4468 (-0,0252 / -0,73%),
EUR: 3,5800 (-0,0651 / -1,79%),
RUB: 3,3875 (+0,0073 / +0,22%),
CNY: 4,7622 (-0,0296 / -0,62%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.