Зяленскі нецэнзурна выказаўся пра Пуціна

Падчас прамой лініі Уладзіміра Пуціна

Падчас прамой лініі Уладзіміра Пуціна / ria.ru

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў Уладзіміра Пуціна даў***бам. Так ён адрэагаваў у Х на "прапанову" расійскага кіраўніка пра "высокатэхналагічную дуэль" ва Украіне расійскай ракеты "Арэшнік" і заходняй супрацьпаветранай абароны. "Людзі гінуць, а ён думае, што гэта "цікава", — напісаў Зяленскі.

"Хай вызначаць нейкі аб'ект для паражэння, скажам, у Кіеве, засяродзяць туды ўсе свае сілы СПА і СРА, а мы нанясем туды ўдар "Арэшнікам“. І паглядзім, што будзе", — сказаў Пуцін.

На прэс-канферэнцыі ў Бруселі каментар Зяленскага быў наступны: "Вы лічыце, што гэта адэкватны чалавек? Проста адмарозкі".

У чацвер на прамой лініі Уладзімір Пуцін падкрэсліваў "нелегітымнасць" Уладзіміра Зяленскага, з-за чаго з ім "немагчыма весці перамовы". Але ўсё зменіцца, калі Зяленскі выйграе наступныя выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі