Ад 11 да 25 гадоў зняволення: у Беларусі асуджаны рэйкавыя партызаны

Барыс Пухальскі падчас следчага эксперыменту ў Талачынскім раёне

Барыс Пухальскі падчас следчага эксперыменту ў Талачынскім раёне / Кадр з відэа

Генпракуратура Беларусі паведамляе пра прысуд па справе чарговай групы рэйкавых партызанаў. Яны асуджаны на тэрміны ад 11 да 25 гадоў зняволення. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме ў Мінскім гарадскім судзе.

КДБ паведаміў пра затрыманне групы ("баявой ячэйкі") ў верасні 2023-га. Сцвярджалася, што яны "працавалі на Службу бяспекі Украіны" і рыхтавалі "тэракты". Кіраўніком групы назвалі ўкраінца Івана Ліхалата, які з 2013-га жыве ў РБ, стварыў сям'ю. Ён нібыта прыцягнуў да арганізацыі дыверсіі на чыгунцы ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці двух жыхароў Гродна з "прафесійнымі навыкамі мінна-выбуховага справы" — Івана Бародзіча і Барыса Пухальскага. Гэтая гісторыя была падобная на правакацыю дзяржбяспекі. Пасля затрымання Пухальскі казаў, што мэтай дыверсіі было спыненне вайсковых цягнікоў. Выбухоўку забраў са схованкі ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, прывёз на Віцебшчыну. Калі ён прыбыў на месца, там яго ўжо чакаў спецназ КДБ. Нічога падарваць не паспеў.

У спробе падрыву чыгункі абвінавацілі Пухальскага і Ліхалата (у "замаху на акт тэрарызму", "замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць сродкаў чыгуначнага транспарту"). Барыса Пухальскага таксама абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" і "незаконным абароце выбуховых рэчываў", Івана Ліхалата — у "агентурнай дзейнасці". Бародзіча абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" і "неданясенні аб злачынных дзеяннях, якія планаваліся і рыхтаваліся".

Ад 11 да 25 гадоў зняволення: у Беларусі асуджаны рэйкавыя партызаны
Іван Ліхалат
Ад 11 да 25 гадоў зняволення: у Беларусі асуджаны рэйкавыя партызаны
Барыс Пухальскі
Ад 11 да 25 гадоў зняволення: у Беларусі асуджаны рэйкавыя партызаны
Іван Бародзіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі