Стала вядома, што з кампаніяй, на экранах якой паказалі зварот Ціханоўскай у РБ
Андрэй Смаляк
Кампанія Legion 104, на экранах якой у Беларусі паказалі зварот Святланы Ціханоўскай, знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Аднак дырэктара фірмы Андрэя Смаляка з статусу падазраванага перавялі ў сведкі.
"Справу паставілі на паўзу, чакаюць мяне як галоўнага сведку на допыт. Мая нерухомасць арыштаваная. ДФР працягвае праверку, выніку пакуль няма, але нічога добрага ад іх я не чакаю. Усе падаткі мы аплацілі, цяпер пагашаем невялікую запазычанасць перад кліентамі. Супрацоўнікі звольніліся", — перадае "Медыязона" словы прадпрымальніка.
Да здарэння ў фірме працавалі дзесяць чалавек, а таксама былі яшчэ сем пазаштатных работнікаў. Цяпер Смаляк пераносіць свой бізнэс у Еўропу і на Блізкі Усход і шукае інвестараў.
24 лютага, у другую гадавіну вайны, на рэкламных экранах у Беларусі з'явіўся зварот Святланы Ціханоўскай. Акцыю правяло аб'яднанне былых сілавікоў BELPOL. Супрацоўнікі кампаніі Legion 104 дачынення да акцыі не мелі. Тым не менш чатырох работнікаў фірмы ў Беларусі затрымлівалі. Сам кіраўнік даведаўся пра акцыю, калі паехаў у Польшчу святкаваць свой дзень нараджэння. Назад у Беларусь ён вырашыў не вяртацца.
"Дзеля справядлівасці, я не рэпрэсаваны ўладай наўпрост. Мая кампанія пацярпела ад неабдуманых дзеянняў нашай "роднай" апазіцыі. Як і казаў раней, яны нас спісалі. Мне шчыра шкада нашу зямлю і наш народ. Нейкі бесперспектыўняк", — каментуе сітуацыю Андрэй Смаляк.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.