У Маскве забілі начальніка войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны

Генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў

Генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў / ТАСС

У Маскве на Разанскім праспекце забілі начальніка войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных сіл Расіі генерал-лейтэнанта Ігара Кірылава. Для гэтага выкарысталі выбуховае прыстасаванне. Ад выбуху загінуў і вайсковец-памочнік генерала.

Выбуховае прыстасаванне прымацавалі да электрасамаката, які стаяў каля дзвярэй пад'езда дома. Калі побач апынуліся Кірылаў і яго памочнік, адбыўся выбух (яго магутнасць склала 300 грамаў у тратылавым эквіваленце). Пашкоджаны прыпаркаваныя аўтамабілі, сцяна, дзверы, выбітае шкло ў вокнах. 

Ігар Кірылаў запомніўся сваімі заявамі аб "бруднай ядзернай бомбе", якой нібыта валодае Украіна. "Работы знаходзяцца на завяршальнай стадыі", гаварыў ён восенню 2022-га.

Кірылаву было 54 гады. Начальнікам войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных сіл Расіі яго прызначылі ў 2017-м.

Напярэдадні СБУ паведаміла пра падазрэнне аб здзяйсненні вайсковых злачынстваў генералам Ігарам Кірылавым.

У Маскве забілі начальніка войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны
У Маскве забілі начальніка войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны
У Маскве забілі начальніка войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі