Украіна ўжо валодае лазернай зброяй, якую назвалі "Трызуб"
У свеце ёсць толькі пяць краін, якія маюць такую зброю
Украіна ўжо валодае лазернай зброяй, якую назвалі "Трызуб". Пра гэта паведаміў камандуючы Сіл беспілотных сістэм Узброеных сіл Украіны палкоўнік Вадзім Сухарэўскі. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень у свеце ёсць толькі пяць краін, якія маюць такую зброю. Яна можа збіваць самалёты на вышыні больш за два кіламетры, піша hromadske.ua.
Сілы беспілотных сістэм працуюць "над маштабаваннем і ўзмацненнем" такой зброі. Сухарэўскі падкрэслівае, што лазер "сапраўды працуе, ён сапраўды ёсць".
У пачатку года стала вядома, што Вялікабрытанія ўпершыню паспяхова правяла выпрабаванні лазернай зброі — DragonFire. Эксперты назвалі яе недарагой альтэрнатывай ракетам у сістэме супрацьпаветранай абароны. Міністр абароны Вялікабрытаніі хацеў даць яе Украіне для знішчэння расійскіх дронаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.