Ці раіцца Трамп па “беларускім пытанні” з Ціханоўскай і як часта — эфір

Іван Краўцоў

Іван Краўцоў / Еўрарадыё

Нечаканы візіт у Мінск намесніка памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па Усходняй Еўропе Крыса Сміта і вызваленне трох палітвязняў у выніку гэтага візіту ўзрушыла беларускае грамадства. Зноў узняліся пытанні мэтазгоднасці ціску на рэжым і змены стратэгіі дэмсіламі. Як і пытанні ўключанасці тых дэмсіл у працэсы вызвалення палітвязняў і перамоў з лукашэнкаўскім рэжымам. Калі верыць прадстаўнікам Офіса Ціханоўскай, тая “ўключанасць” ёсць, Вашынгтон з Офісам па пытаннях перамоў з Лукашэнкам “раіцца”. Але гэта, як і тое, як ідуць перамовы пра мір ва Украіне (падчас якіх, як вядома, нельга “пра Беларусь без Беларусі”), выклікае сумнеў у наяўнасці камунікацыі паміж беларускімі дэмсіламі і адміністрацыяй Трампа.

Ці ёсць у дэмсіл шанец быць далучанымі да перамоўных працэсаў ЗША з лукашэнкаўскім рэжымам і ў якім фармаце? Што не так са стратэгіяй дэмсіл, і калі “ўсё не так”, на думку асабліва апантаных крытыкаў Офіса і АПК, то ці не час дэмсілам спыніць усю дзейнасць? Якія пагрозы незалежнасці Беларусі нясуць санкцыі і якое значэнне для Беларусі маюць перамовы па Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі