У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць ападкі — снег і дождж

У сярэдзіне сакавіка ў Беларусі / t.me/narachanka/
Удзень у аўторак, 18 сакавіка, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць ападкі — снег, мокры снег і дождж (уначы пераважна без ападкаў). Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог і слабы галалёд раніцай месцамі. Таксама месцамі ўдзень чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 17 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да -9 градусаў (месцамі — 10-12 марозу, у Мінску — ад -6 да -8), у дзённыя гадзіны — ад -1 да +5 (у сталіцы — ад 0 да +2).
У сераду таксама прагназуюцца ападкі. Уначы будзе ад -4 да +1, удзень 4-11 градусаў цяпла. У чацвер пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны чакаецца ад -6 да +1, у дзённыя гадзіны — ад +7 да +14.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.