У сераду ў Беларусі будзе да 11 градусаў цяпла

Вясной у Беларусі / t.me/zhitkovichi77/
Уначы і раніцай у сераду, 19 сакавіка, у Беларусі прагназуюцца снег, мокры снег і дождж. Удзень пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман і галалёд, якія магчымы месцамі. На асобных участках дарог — галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +2 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — 5-11 цяпла (у сталіцы — ад +7 да +9).
У чацвер пераважна без ападкаў. Уначы будзе ад -6 да +1 градуса, удзень — ад +6 на паўночным усходзе да +14 на Брэстчыне. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў пятніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.