У чацвер у Беларусі месцамі будзе да 19 градусаў цяпла

Туман у сакавіку

Туман у сакавіку / t.me/mosty_zara_nad_nemanam/

У чацвер, 13 сакавіка, уначы ў асобных раёнах Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, ападкі магчымыя і ўдзень. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман і моцны вецер на паўднёвым усходзе краіны (з парывамі да 15-18 м/с).

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 на поўначы да +9 на Брэстчыне (у Мінску — ад +2 да +4), у дзённыя гадзіны — 13-19 цяпла (у сталіцы — ад +16 да +18).

У пятніцу амаль па ўсёй краіне магчымыя ападкі (уначы месцамі — моцныя дажджы, мокры снег). Пачынаецца пахаладанне. Уначы будзе ад -2 на захадзе да +11 на Гомельшчыне, удзень — 2-9 цяпла (на паўднёвым усходзе — да +12 градусаў).

У суботу пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны прагназуецца ад 0 да -7, удзень — 1-7 цяпла.

У чацвер у Беларусі месцамі будзе да 19 градусаў цяпла
vk.com/belgidromet
У чацвер у Беларусі месцамі будзе да 19 градусаў цяпла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі