Беларускі свет: ці гатовыя беларусы грашыма падтрымліваць сваіх?

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Паводле польскага падатковага заканадаўства, кожны падаткаплацельшчык можа 1.5% са сваіх (ужо вылічаных) падаткаў накіраваць на патрэбы недзяржаўных некамерцыйных ініцыятыў. І беларусам прапаноўваецца абіраць для такой падтрымкі беларускія НДА, зарэгістраваныя ў Польшчы. Але такіх беларускіх ініцыятыў па ўсім свеце шмат, але падатковае заканадаўства ў краінах розніцца. І, да прыкладу, беларусам Мінеапаліса, якія набылі памяшкання пад беларускую прастору, даводзіцца шукаць іншыя шляхі для атрымання падтрымкі. І дзеля гэтага яны запусціцлі адмысловую петыцыю.

У якіх умовах даводзіцца працаваць беларускім ініцыятывам за мяжой і з якімі цяжкасцямі яны сутыкаюцца? Ці адрозніваецца сітуацыя з падтрымкай беларускіх НДА у Еўропе і ЗША? Чаму важна падтрымліваць сваіх і ці гатовыя беларусы фінансаваць беларускія ініцыятывы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнік non-profit арганізацыі BelarusianAmericans.org (Мінеапаліс, ЗША), сябра Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Павал Сакурэц і спявак, заснавальнік “Дому творцаў” у Варшаве Сяржук Доўгушаў у 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі