“Кіроўны кулак” ці лібералізацыя: да чаго рыхтавацца беларусам — стрым з Усавым

Павел Усаў

Павел Усаў

Пасля непрацяглых роздумаў Лукашэнка прызначыў Аляксандра Турчына прэм’ерам Беларусі. А цяпер ужо былы прэм’ер Галоўчанка стаў старшынёй Нацбанка. Прапагандысты гэтае рашэнне назвалі фармаваннем абяцанага “кіроўнага кулака ў эканоміцы”, іншыя пабачылі ў гэтым (таксама абяцанае) амаладжэнне кіраўнічай вертыкалі ўлады. А асабліва ўважлівыя нават разгледзелі прыкметы магчымай “лібералізацыі”… Не выключана, што разлічанай на пэўную супрацу з ЗША і з перспектывай выхаду з-пад амерыканскіх санкцый.

Ці варта разлічваць, што рэжым наважыцца на нейкую лібералізацыю хаця б у эканоміцы? Ці дапаможа пацяпленне адносінаў паміж Мінскам і ЗША ўратаваць суверэнітэт Беларусі? Чаму немагчымыя перамовы з удзелам ЗША, Украіны і Расіі ў Мінску і на якое ўвогуле месца Мінску на гэтых перамовах можна разлічваць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі