У польскі кінапракат выходзіць фільм Мары Тамковіч "Пад шэрым небам"

Кадр з фільма "Пад шэрым небам" / Скрыншот
У польскі кінапракат выходзіць фільм "Пад шэрым небам" беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч. Ад 28 сакавіка яго можна будзе паглядзець на вялікіх экранах. іншыя д\талі пра паказы пакуль невядомыя.
Стужка прысвечаная палітзняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай, кінутай у Беларусі за краты пасля стрыма з Плошчы Пераменаў. Журналістку тэлеканала "Белсат" судзілі двойчы і агулам прысудзілі вялізны тэрмін — 8 гадоў 3 месяцы зняволення.
Летась фільм удзельнічаў у фестывалі ў Трайбецы (ЗША), а таксама атрымаў узнагароду як найлепшы дэбютны фільм на фестывалі польскага кіно ў Гдыні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.