Як мір ва Украіне на ўмовах Трампа паўплывае на лёс Беларусі — эфір

Яўген Магда / Еўрарадыё
У Саудаўскай Аравіі адбыліся перамовы паміж ЗША і Украінай наконт дасягнення міра ва Украіне. Хтосьці адпачатку казаў пра немагчымасць дасягнення хоць нейкага мірнага пагаднення з Расіяй, хтосьці лічыць усё, што адбываецца, нармальным перамоўным працэсам. Не толькі ў ЗША ёсць намер спыніць вайну ва Украіне. Думаюць пра тое, як спыніць расійскую агрэсію, і ў Еўропе. І наконт гэтых працэсаў меркаванні таксама розныя: ад пазітыўных да рэзка негатыўных.
Ці варта спадзявацца, што перамовы, якія ініцыяваў Трамп, прывядуць да спынення вайны і ці не будзе гэта мір на ўмовах Пуціна? Як падпісанне дамовы аб рэдказямельных металах звязаная з гарантыямі бяспекі і хто гэтыя гарантыі можа Украіне даць? Чым кіруецца Трамп, схіляючы Украіну да капітуляцыі, і што ў выніку такога міра чакае Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.