У Мінску ідэолагі збіраюць людзей на футбольны матч чэмпіянату Беларусі

Галоўны раённы ідэолаг Вольга Фёдарава

Галоўны раённы ідэолаг Вольга Фёдарава / bspu.by

У Мінску ідэолагі збіраюць людзей на футбольны матч-адкрыццё чэмпіянату Беларусі, які 13 сакавіка адбудзецца на стадыёне ФК "Мінск". Гуляць будуць "Мінск" і наваполацкі "Нафтан".

Апублікаваны ліст, які рассылаецца начальніцай упраўлення ідэалагічнай працы Адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы Вольгай Фёдаравай. Арганізацыям і ўстановам трэба "забяспечыць" прысутнасць "арганізаванай групы глядацкай падтрымкі ў колькасці не менш за 5 чалавек з атрыбутыкай заўзятараў, а таксама з наяўнасцю дзяржаўнай сімволікі". Фёдарава збірала спісы "ўдзельнікаў спартыўнага мерапрыемства".

Навошта ідэолагі гэтым займаюцца? "У мэтах якаснай падрыхтоўкі данага мерапрыемства на высокім арганізацыйным узроўні", — чытаем у згаданым лісце.

У Мінску ідэолагі збіраюць людзей на футбольны матч чэмпіянату Беларусі
t.me/pressallby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі