287 беларускіх прадпрыемстваў вырабляюць узбраенне для Расіі — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская ў Савеце Еўропы

Святлана Ціханоўская ў Савеце Еўропы / прэс-служба Ціханоўскай

287 беларускіх прадпрыемстваў сёння ўдзельнічаюць у вытворчасці ўзбраення для расійскага войска. Такую лічбу агучыла на сустрэчы ў Савеце Еўропы лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская.

"Беларусь стала не толькі стартавай пляцоўкай [для поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну], але і ваенным цэхам расійскай вайсковай машыны", — заявіла яна.

У сустрэчы прынялі ўдзел амбасадары і дыпламаты больш чым 50 краінаў. Ціханоўская заклікала іх прыняць адмысловую дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і сувэрэнітэту Беларусі, каб нашая краіна не стала "суцяшальным прызам для Пуціна".

"Трэба патрабаваць вываду расійскіх войскаў не толькі з Украіны, але і з Беларусі, у тым ліку і ядзернай зброі. Толькі гэта гарантавала б стабільны і працяглы мір у рэгіёне. Украіна заслугоўвае рэальных гарантый бяспекі, і адной з іх можа быць свабодная Беларусь, без расійскай прысутнасці", — падкрэсліла Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі