Эксперт: гандлёвая вайна ЕС і ЗША закране і Беларусь

Гандлёвая вайна паміж ЗША і ЕС

Гандлёвая вайна паміж ЗША і ЕС / PubAffairs Bruxelles

Гандлёвая вайна, якая пачалася паміж ЗША з аднаго боку і Кітаем, Канадай і ЕС з другога, адаб'ецца і на Беларусі, лічыць эканамічны аглядальнік выдання "Беларусы і рынак" Андрэй Махоўскі.

Па словах эксперта, гандлёвыя войны — гэта заўсёды рост цэн і паскарэнне інфляцыі. А паскарэнне сусветнай інфляцыі не можа не закрануць беларускую, бо беларуская эканоміка не самадастатковая.

"Гэта значыць будуць даражэць імпартныя тавары, адпаведна, яны будуць даражэць і ў Беларусі", — тлумачыць эксперт.

Паводле Махоўскага, любыя гандлёвыя войны вядуць да запаволення тэмпаў сусветнага эканамічнага росту. Гэта прыводзіць да зніжэння закупак і цэн на нафту.

"А нафтапрадукты, як і калійныя ўгнаенні, — гэта тавары, на якіх Беларусь зарабляе не ў Расіі. Калі цэны на нафту зніжаюцца, то зніжаюцца цэны і на нафтапрадукты. Гэта можа ўдарыць па беларускіх НПЗ, якія і так ужо маюць праблемы", — працягвае Махоўскі.

Эксперт падкрэслівае, што без страт выйсці з разбуранага глабальнага свету не атрымаецца ніводнай краіне, у тым ліку Беларусі. Хоць пакуль ацаніць рэальныя рызыкі немагчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі