“Трыбуне” стала вядома дата адкрыцця Нацыянальнага стадыёна ў Мінску

Стадыён амаль гатовы / Скриншот видео
Нацыянальны стадыён у Мінску плануюць адкрыць 7 чэрвеня 2025 года, паведамляе "Трыбуна". Раней паведамлялася, што арэну планавалі здаць да 31 снежня 2024 года. Інфраструктура вакол стадыёна, якую фінансуе беларуская бок, павінна быць гатовая да 1 кастрычніка 2025 года.
Хто будзе гуляць на Нацыянальным стадыёне?
З-за ўдзелу Беларусі ў вайне ва Украіне, краіна падпала пад санкцыі УЕФА. Футбольная зборная і беларускія клубы ўсё яшчэ могуць удзельнічаць у турнірах УЕФА, але ім забаронена праводзіць міжнародныя матчы на тэрыторыі Беларусі.
У такой сітуацыі зборная Беларусі не зможа праводзіць афіцыйныя гульні на новым стадыёне. Тэарэтычна, на ім могуць праходзіць матчы Кубка Беларусі, чэмпіянату Вышэйшай лігі, матч за Суперкубак або таварыскія сустрэчы.
Дарэчы, фінал Кубка Беларусі па футболе адбудзецца ў Гродне 24 траўня.
Раней Еўрарадыё распавядала пра ўнікальнае пакрыццё новага стадыёна, а тут можна паглядзець на арэну з вышыні птушынага палёту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.