Тэрмін здачы Нацыянальнага стадыёна перанеслі

Нацыянальны стадыён у Мінску

Нацыянальны стадыён у Мінску / blizko.by

Тэрмін здачы Нацыянальнага стадыёна перанеслі. Адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі з'явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Стадыён, які будуюць з дапамогай кітайцаў, планавалі здаць да 31 снежня 2024 года. Летась у кастрычніку на ім нават выпрабоўвалі падсветку.

Цяпер тэрміны здачы перанеслі, але канкрэтную дату не называюць. Праўда, з дакумента вынікае, што інфраструктура вакол стадыёна, якую робяць за кошт беларускага боку, павінна быць гатовая да 1 кастрычніка 2025 года.

На Нацыянальным стадыёне планавалася праводзіць матчы футбольнай зборнай Беларусі і еўракубкавыя турніры. Але з 2022 года беларускім клубам і зборнай забаранілі праводзіць міжнародныя гульні ў краіне.

Беларуская федэрацыя футбола планавала правесці на новай арэне фінал Кубка Беларусі. Ён павінен адбыцца ў траўні. Таксама на гэтай арэне на 10 чэрвеня быў запланаваны спарынг зборных Беларусі і Расіі. Мяркуючы па ўсім, правесці іх давядзецца на іншых стадыёнах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі