Беларус Аляксей Протас аформіў свой першы хет-трык у НХЛ

Аляксей Протас у складзе "Вашынгтон Кэпіталз" / Reuters
Беларус Аляксей Протас, які гуляе за хакейны клуб "Вашынгтон Кэпіталз", аформіў свой першы хет-трык у НХЛ.
"Вашынгтон" у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ сустракаўся з "Анахаймам" і перамог з лікам 7:4. Пасля 65 гульняў каманда мае 94 балы і займае лідарскую пазіцыю ва Усходняй канферэнцыі НХЛ.
Протас закінуў другую, чацвёртую і сёмую шайбы.
У гэтым сезоне беларускі хакеіст зарабіў 58 (28+30) ачкоў у 65 матчах. Гэта другое месца ў камандзе. Нападнік мае паказчык карыснасці +39. Такія лічбы дазволілі яму заняць першае месца ў лізе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.