Навошта беларусам пашпарт Новай Беларусі? Тры сэнсы ад Паўла Лібера

Навошта беларусам пашпарт Новай Беларусі / прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Тры прычыны, чаму беларусам патрэбны пашпарт Новай Беларусі ў эфіры Еўрарадыё агучыў стваральнік платформы "Новая Беларусь" і праекта "Голас", ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.
Па-першае, беларускія ўлады "згубілі" персанальныя даныя беларусаў. Пасля такой уцечкі пашпарты ўсё роўна рана ці позна давядзецца перавыдаваць.
— Нам усё роўна потым у новай краіне трэба будзе перавыпусціць усе пашпарты ўсім грамадзянам. Таму што, па сутнасці, гэтыя ўсе [старыя дадзеныя — Еўрарадыё] даўно дыскрэдытаваныя.
Па-другое, Лібер лічыць, што праект пашпарта Новай Беларусі — гэта важны элемент самаідэнтыфікацыі.
— Чаму Косава выпусціла свой пашпарт? Бо яны хацелі сказаць: "Мы не сербы". Бо да гэтага ў іх былі пашпарты Сербіі, ганенні з боку сербаў, пратэсты. Такім чынам — гэта быў для іх вельмі важны маральны крок у першую чаргу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.