Археолагі паказалі апошнія знаходкі ў Крэўскім замку

Ліхтарык, якому больш за сто гадоў / facebook.com/aleh.dziarnovich
Археолагі паказалі апошнія знаходкі ў Крэўскім замку (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Сярод іх — ліхтарык часоў Першай сусветнай вайны. "Нават батарэйкі захаваліся", — піша ў Facebook Алег Дзярновіч. Натрапілі археолагі і на аскепкі снарадаў у падмурку — падчас Першай сусветнай вайны тут праходзіла лінія фронту і ішлі крывавыя баі, артылерыя разбурала помнік архітэктуры.
Сярод цэглы XIV стагоддзя знойдзены завес. Але самае важнае — выявілі цэлую нервюрную цагліну з трэцяй вежы. Яе выкарыстоўвалі ў каркасных гатычных скляпеннях, каб утварыць рэбры, што выступаюць вонкі.
Як вядома, сёлета археолагі знайшлі трэцюю вежу Крэўскага замка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.