Беларусы не маюць права на "Пагоню"? Рада БНР адказала палітыкам Літвы

Гістарычныя сімвалы Беларусі

Гістарычныя сімвалы Беларусі / Shutterstock.com / Uladzimir Yerchak

Падчас абмеркавання пытання “пашпарта новай Беларусі” шэраг грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў кансерватыўнай партыі Літвы прасоўвалі ідэю, што беларусы не маюць права выкарыстоўваць сімвал "Пагоні", бо ён ёсць часткай толькі літоўскай гісторыі.

Падкрэсьліваючы шматвяковую супольную гісторыю народаў Беларусі і Літвы і прыгадваючы супольную барацьбу за аднаўленьне незалежнасьці і супраць савецкай акупацыі, Рада БНР выступіла з заявай да літоўскіх палітыкаў.

“...Любая спроба забараніць беларусам карыстацца гербам “Пагоня” (як і літоўцам “Віцісам”) мусіць разглядацца як праява дыскрымінацыі датычна правоў беларускага (або, адпаведна, літоўскага) народу на самавызначэнне і дэмакратычнае развіцьцё, а таксама як прынамсі ўскосная праява салідарнасьці з беларусафобскім рэжымам Лукашэнкі і імпэрыялістычным рэжымам Пуціна.

Рада БНР заклікае літоўскіх палітыкаў да ўзважаных ацэнак у камэнтарах датычна любога выкарыстання гербу “Пагоня” беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасьцю ў Літве, а таксама быць больш падрыхтаванымі ў сваіх публічных камэнтарах што тычацца ролі гербу “Пагоня” у гісторыі беларускай дзяржаўнасці, нацыянальнага і дэмакратычнага рухаў, а таксама ў кантэксьце супраціву рэжыму Лукашэнкі”.

Нагадаем. што прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што ў выкарыстанні "Пагоні" ў дызайне "пашпартоў новай Беларусі" ён праблемы не бачыць .

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.