У Беларусі з 1 красавіка падаражэе зарадка электрамабіляў

Зарадка электрамабіля / sb.by
У Беларусі падаражэе зарадка электрамабіляў. Тарыфы на гэтыя паслугі на станцыях Malanka зменяцца з 1 красавіка (папярэдні раз яны змяняліся год таму).
Кошт паслугі за 1 кВт·г складзе: для павольнай зарадкі — 0,46 руб/кВт·г (+7 %), для хуткай — 0,61 руб/кВт·г (+8,9 %), для рэзервавання зараднага канектара (15 хвілін) — 2,10 рубля (+5%).
Аператар сеткі спасылаецца на рост кошту электраэнергіі ў Беларусі.
Таксама з наступнага месяца на хуткіх зарадных станцыях сеткі Malanka ўвядуць плату за выкарыстанне канектара пасля завяршэння зарадкі. Яна складзе 0,30 рубля за кожную хвіліну. Для адключэння кіроўцу даецца "бясплатны перыяд — 20 хвілін".
У Беларусі на пачатак 2025 года было зарэгістравана 23 тысячы электрамабіляў. У краіне налічваецца каля 1300 зарадных станцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.